Пошук

Кардынал Паролін на COP28 Кардынал Паролін на COP28 

Паралін: механізм рэпатрыяцыі ўкраінскіх дзяцей з Расіі працуе

У кантэксце кліматычнага саміту ў Дубаі, канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС і расійскай агрэсіяй супраць Украіны, кардынал П’етра Паралін нагадаў, што чалавецтва не можам дазволіць скрасці ў сябе надзею.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтрв’ю СМІ Святога Пасада Дзяржсакратар Яго Святасці Папы нагадаў думку Францішка аб тым, што “тэрарызм і экстрэмізм не спрыяюць вырашэнню канфлікту паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, але распальваюць нянавісць, насілле, помсту і правакуюць пакуты з абодвух бакоў”. Ён падкрэсліў, што мірны працэс там і раней сутыкаўся са шматлікімі цяжкасцямі, а цяпер праблема ўскладнілася яшчэ больш.

Звяртаючыся да інфармацыі аб аднаўленні баявых дзеянняў, ён адзначыў, што прамень надзеі, які запаліла спыненне агню, згас. “Святы Пасад спадзяецца, што любога роду насілле спыніцца як мага хутчэй”, - сказаў кардынал Паралін.

Гаворачы пра драматычную гуманітарную сітуацыю ў сектары Газа, ён падкрэсліў: “Неабходна неадкладна спыніць баі і знайсці іншыя спосабы раззброіць ХАМАС і іншыя палесцінскія арганізацыі, каб яны больш не ўяўлялі тэрарыстычнай пагрозы не толькі для ізраільцян, але і для саміх палесцінцаў”.

Іерарха таксама запыталі аб удзеле дыпламатыі Святога Пасада ў дапамозе Украіне. Іерарх адзначыў, што гэтыя намаганні нязменна сканцэнтраваны на гуманітарных пытаннях, у прыватнасці рэпатрыяцыі непаўналетніх. Ён паведаміў, што абмен інфармацыяй паміж украінскім і расійскім бакамі праз апостальскія нунцыятуры, якія знаходзяцца ў абедзвюх краінах, дазволіў даведацца аб сітуацыі дзясяткаў дзяцей.

Ён згадаў Багдана Ярмохіна, які, страціўшы бацькоў, быў дэпартаваны з Марыупаля ў Данецк, дзе атрымаў расійскае грамадзянства. Падлетак спрабаваў вярнуцца ва Украіну, але быў схоплены спецслужбамі. Яго справа атрымала шырокую агалоску пасля таго, як ён павінен быў з'явіцца на прызыўную камісію ў расійскую армію незадоўга да свайго 18-годдзя. Тады хлопец звярнуўся па дапамогу да прэзідэнта Зяленскага, і пры падтрымцы дыпламатыі Святога Пасада яму ўдалося дамагчыся рэпатрыяцыі ва Украіну.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што механізм, запушчаны пасля місіі кардынала Дзупі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, дэпартаваных расіянамі, удасканальваецца і прыносіць усё лепшыя і лепшыя вынікі. “Мы спадзяемся, што гэтыя намаганні адкрыюць шлях да дыялогу і па іншых пытаннях”, - падкрэсліў кардынал Паралін.
 

02 снежня 2023, 11:31