Пошук

Сустрэча з дыпламатамі арабскіх краін Сустрэча з дыпламатамі арабскіх краін  (Vatican Media)

Кардынал Паралін сустрэўся з дэлегатам Лігі арабскіх краін

16 снежня 2023 года кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін сустрэўся з Энас Саед Махамед Алі Мекаві, дэлегатам Лігі арабскіх дзяржаў, якую суправаджалі паслы Палесціны, Лівана, Ірака і Егіпта пры Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце кардынал Паралін выказаў заклапочанасць Апостальскай Сталіцы сітуацыяй у Ізраілі і Палесціне. Ён пацвердзіў заклік да спынення агню, з якім шмат разоў звяртаўся Папа Францішак, забяспячэння доступу гуманітарнай дапамогі ў Газу, а таксама добра вядомую пазіцыю аб тэрміновай неабходнасці дасягнення поўнага выканання рашэння аб стварэнні дзвюх дзяржаў і асаблівым, гарантаваным міжнароднай супольнасцю, статусам Іерусаліса для трывала міру ў рэгіёне, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

16 снежня 2023, 13:23