Пошук

Кардынал П'етра Паралін на кліматычным саміце ў Дубаі Кардынал П'етра Паралін на кліматычным саміце ў Дубаі 

Кардынал Паралін: СOP28 дае станоўчыя сігналы

Адным з вялікіх знакаў надзеі назваў кардынал П’етра Паралін рашэнне аб стварэнні фонда падтрымкі бедных краін, якія пакутуюць ад кліматычных змен, прынятае на COP28 у Дубаі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы падзяліўся з Vatican News уражаннямі ад удзелу ў Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Ён заўважыў, што нягледзячы на першыя станоўчы знакі наперадзе яшчэ доўгі шлях, які патрабуе адказнасці з боку ўсіх.

Іерарх спаслаўся на тэкст паслання Францішка да ўдзельнікаў кліматычнага саміту, у якім асаблівая ўвага была звернута на этычны аспект. Усе лідары, якія прысутнічаюць на канферэнцыі, павінны ўзяць на сябе адказнасць за стан нашай планеты, - сказаў ён, нагадваючы пра заклік Папы, каб развітыя краіны вярнулі доўг больш бедным, якія сёння пакутуюць ад змены клімату.

“Паняцце агульнага дабра некалькі разоў паўтаралася ў пасланні Святога Айца: не абмяжоўвацца асабістымі інтарэсамі, інтарэсамі сваёй групы, нацыянальнымі інтарэсамі, але быць адкрытымі на 360 градусаў – гэта значыць на агульнае дабро ўсёй чалавечай сям’і”, - зазначыў кардынал Паралін, дадаючы, што гэта адзіны крытэрый, які дазволіць сур’ёзна і плённа адказаць на феномен кліматычных змен.
 

05 снежня 2023, 09:53