Пошук

Сустрэча Францішка з каардынатарам Рады па эканамічных пытаннях, кардыналам Рэйнхардам Марксам. Архіўнае фота Сустрэча Францішка з каардынатарам Рады па эканамічных пытаннях, кардыналам Рэйнхардам Марксам. Архіўнае фота 

Францішак сустракаўся са сваімі фінансавымі экспертамі

Папа сустрэўся з двума сваімі самымі важнымі фінансавымі дарадцамі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

14 снежня 2023 года Францішак спачатку прыняў каардынатара Рады па эканамічных пытанняў, кардынала Рэйнхарда Маркса, арцыбіскупа Мюнхенскага. Пазней з Пантыфікам сустрэўся кіраўнік Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA) ксёндз Джардана Пічыноці.

Двума днямі раней Святы Пасад апублікаваў папскі ліст да супрацоўнікаў Сакратарыята па эканамічных пытаннях, у якім ён выказаў заклапочанасць захаваннем дэфіцытнага бюджэту Святога Пасада. У сваім лісце Францішак заклікаў пераламіць гэту негатыўную тэндэнцыю, бо яна звужае поле дзеяння касцёльнага апарату ў выкананні яго задач.

Святы Пасад на працягу многіх гадоў выдаткоўвае больш грошай, чым зарабляе, нягледзячы на намаганні зэканоміць. Адміністрацыйныя выдаткі і выдаткі на персанал Рымскай курыі складаюць каля 300 мільёнаў еўра ў год. Папа адхіляе звальненні па эканамічных прычынах, але прымаў меры па скарачэнні заработнай платы.

Даходаў ад ахвяраванняў, арэнды і інвестыцый недастаткова для пакрыцця выдаткаў Святога Пасада і Ватыкана. Паводле справаздач, дэфіцыт за апошнія гады вагаўся ад 60 да 10 мільёнаў еўра. Для яго пакрыцця грошы неаднаразова браліся з рэзерваў.
 

15 снежня 2023, 10:24