Пошук

Лагатып Юбілею 2025 года Лагатып Юбілею 2025 года  (Vatican Media)

Выйшаў афіцыйны мабільны дадатак Юбілею 2025 года

З 31 кастрычніка 2023 года афіцыйны мабільны дадатак Юбілею 2025 года даступна для загрузкі у App Store для iOS і ў Play Store для Android. Ён значна палегчыць удзел у мерапрыемствах, звязаных з маштабнай падзеяй.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праз дадатак iubilaeum25, даступны на шасці мовах, можна атрымаць доступ да ўсіх апошніх навін пра Юбілей, зарэгістравацца ў якасці пілігрыма Святога Года і бясплатна атрымаць Карту пілігрыма.

Пасля рэгістрацыі на партале кожны зможа заявіць свой удзел у юбілейных мерапрыемствах і пілігрымцы да Святых Дзвярэй.

З дапамогай інтуітыўна зразумелага і простага меню карыстальнікі змогуць захаваць падзеі, якія іх цікавяць, атрымаць больш хуткі доступ да персанальнага кабінета і мець унікальны QR-код для праходу праз Святыя Дзверы.
 

01 лістапада 2023, 09:04