Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад і Таварыства Дантэ Аліг’еры будуць супрацоўнічаць

27 лістапада 2023 года Апостальская Сталіца і Таварыства Дантэ Аліг’еры, якое займацца прасоўваннем італьянскай мовы і культуры ў свеце, заключылі пагадненне ад супрацоўніцтве.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Нягледзячы на тое, што афіцыйнай мовай у Касцёле з’яўляецца лацінская, італьянская мова таксама мае важнае значэнне для касцёльнай камунікацыі. У сувязі з гэтым Таварыства Дантэ Аліг’еры і Дзяржаўны сакратарыят Яго Святасці Папы распрацавалі фармацыйны моўны курс для тых, хто прабывае ў Італію з іншых краін, і мае патрэбу ў вывучэнні італьянскай мовы для далейшай працы на розных пасадах.

З боку Апостальскай Сталіцы дамову падпісаў арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, Субстытут па агульных пытаннях Дзяржаўнага сакратарыяту. Цырымонія заключэння пагаднення адбылася ў рамках канферэнцыі Італьянская мова ў Касцёле, якая праходзіць у Фларэнцыі.

Арцыбіскуп Пара ў сваёй прамове заўважыў важнасць супрацоўніцтва з Таварыствам Дантэ Аліг’еры, бо італьянская мова сёння стала практычна lingua franca Касцёла і “мовай адзінства”, граючы важную ролю ў камунікацыі, якую ажыццяўляюць нунцыятуры ў розных частках свету, епіскапаты, шматлікія інстытуты кансэкраванага жыцця, касцёльныя рухі і супольнасці. Акрамя таго, яе веданне неабходна святарам, якія з розных частак свету прыязджаюць у Італію, каб займацца душпастырскай дзейнасцю, для вучобы ў папскіх навучальных установах і працы ў ватыканскіх структурах, - нагадаў прадстаўнік Святога Пасаду.

Таварыства Дантэ Аліг’еры было заснавана ў 1889 годзе. На сённяшні дзень яно налічвае каля 500 аддзяленняў у 60-ці краінах свету.
 

28 лістапада 2023, 11:10