Пошук

Прэзідэнт Швейцарыі з візітам у Ватыкане

9 лістапада 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Алена Берсэ. Палітык сустрэўся і з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў, якія прайшлі ў Дзяржсакратарыяце, была выказана ўдзячнасць за добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Швейцарскай Канфедэрацыяй, падкрэслена вернае і прафесійнае служэнне Святому Айцу з боку Папскай Швейцарскай гвардыі і выказана надзея на пашырэнне ўзаемнага супрацоўніцтва ў сферах агульных інтарэсаў.

У працяг сустрэчы былі разгледжаны пытанні міжнароднага характару, у прыватнасці, сітуацыя ў некаторых краінах Афрыкі, канфлікты ва Украіне, у Ізраілі і Палесціне, а таксама вынікаючая з іх неабходнасць у шматбаковым падыходзе і міры паміж народамі.
 

09 лістапада 2023, 12:49