Пошук

Прэзідэнт Кіпра з візітам у Ватыкане

Міжнародная сітуацыя стала адной з тэм размоў прэзідэнта Кіпра Нікаса Хрыстадулідэса з Францішкам і кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам. Сустрэчы прайшлі 24 лістапада 2023 года ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за станоўчыя двухбаковыя адносіны і падкрэслены некаторыя адкрытыя пытанні ў адносінах Касцёла і дзяржавы. Гаворка ішла таксама пра праблему міграцыі. Адбыўся абмен думкамі па міжнароднай сітуацыі, з асаблівым акцэнтам на канфлікты, у тым ліку ў Ізраілі і Палесціне.
 

24 лістапада 2023, 13:41