Пошук

2023.11.09 I Concerti del Giubileo

Юбілей – гэта культура: Святы Пасад запрасіў аркестр з Кіева

У нядзелю, 26 лістапада 2023 года, у 18.00 у рымскім Auditorium della Conciliazione прагучыць 5-я сімфонія Антаніна Дворжака. Гэта чарговая падзея ў рамках культурнай часткі Юбілею 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Музычны шэдэўр выканае сімфанічны аркестр Віртуозы Кіева, створаны групай таленавітых украінскіх музыкантаў. Мастацкі кіраўнік аркестра Дзмітрый Яблонскі – сусветна вядомы дырыжор і віяланчэліст.

“Мне здаецца лагічным адкрыць сезон гэтых юбілейных канцэртаў сімфоніяй Дворжака”, - падзяліўся арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі і кіраўнік арганізацыйнага камітэта Юбілею 2025 года. На яго думку, твор З новага свету звяртае ўвагу на тэму надзеі, да якой заклікае таксама дэвіз Святога года.

Іерарх прызнаўся, што запрашэнне калектыва з Кіева – гэта ў тым ліку і “жэст падтрымкі Украіны, форма неабыякавасці, выказаная праз універсальную мову музыкі”, “надзея на сапраўды новы свет”.

Канцэрт бясплатны, наяўнасць квіткоў гарантавана да запаўнення залы. Квіток неабходна забраніраваць анлайн праз адпаведны раздзел на афіцыйным сайце Юбілею 2025 года. Унікальны QR-код, згенераваны падчас браніравання, неабходна спампаваць і прад'явіць пры ўваходзе ў Аўдыторыю ў лічбавым або папяровым выглядзе.
 

10 лістапада 2023, 11:47