Пошук

2023.10.04 Sinodo dei Vescovi - Congregazione Generale

Сінод: завершаны дыскусіі аб першай частцы працоўнага дакумента

Удзельнікі XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў завяршылі абмеркаванне першай часткі Instrumentum laboris, падрыхтавалі справаздачы аб дыскусіях у малых групах і перадалі іх у Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

7 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя, падчас якой Паола Руфіні, старшыня Інфармацыйнай камісіі Сінода і прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, падвёў вынікі першых дзён сходу.

Ён заўважыў, што тэмы, якія ўздымаюцца ў справаздачах малых груп – гэта фармацыя на ўсіх узроўнях, супольная адказнасць усіх ахрышчаных, шляхі ўключэння іерархіі ў адзінства. Удзельнікі сходу заклікалі даследаваць паняцце “сінадальнасць” з лексічнага пункту гледжання ў розных мовах свету. Імі падкрэслівалася таксама праблема дэбюракратызацыі касцёльных структур, патрэба пераасэнсавання новых форм і месцаў удзелу ў камуніі і гісторыі Касцёла.

Адзначалася важнасць уключэння моладзі, у прыватнасці з улікам лічбавай рэальнасці, пераходу ад паняцця ўлады да служэння, пазбягання ўсякіх форм клерыкалізма. На Сінодзе абмяркоўвалася роля свецкіх вернікаў і жанчын у касцёльным адзінстве, служэнне бедным і мігрантам, адносіны паміж дзвюма лёгкімі Касцёла – Усходам і Захадам.

У нядзелю пасяджэнні ў рамках XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў не праводзяцца. Удзельнікі сходу зноў сустрэнуцца ў сінадальнай зале 9 кастрычніка, дзе прыступяць да абмеркавання другой часткі Instrumentum laboris, прысвечанай тэма “Камунія, якая выпраменьваецца”. Яны будуць разважаць над пытаннем: “Як больш поўна быць знакам і прыладай адзінства з Богам і адзінства чалавечай сям’і”.
 

08 кастрычніка 2023, 10:56