Пошук

RV anni 30, Radio Vaticana

Ватыканскія СМІ ствараюць мультымедыйны архіў

Упершыню ватыканскія СМІ будуць мець архіў тэкстаў, выяў, аўдыё і відэа. Дыкастэрыя па камунікацыі абвясціла 30 кастрычніка 2023 года аб планах алічбавання медыяматэрыялаў, тых, што ўжо існуюць, і тых, што пастаянна выпускаюцца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дагэтуль розныя рэдакцыі і медыйныя аддзелы Святога Пасада не вялі адзінага архіву і ў лепшым выпадку захоўвалі свае матэрыялы выбарачна. Цяпер гістарычныя падборкі ўсіх падраздзяленняў павінны быць уключаныя ў новы мультымедыйны архіў і праіндэксаваныя ў адпаведнасці з адзіным метадам.

Архіў інтэграваны ў галоўную рэдакцыю ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі і супрацоўнічае з яе прэфектам Паола Руфіні. Мэтай яго стварэння з’яўляецца гарантаванне сінэргіі ў працы СМІ Святога Пасада і паляпшэнне функцыянавання асобных рэдакцый, - паведамляецца ў адмысловым прэс-рэлізе.

Кіраўніком новага падраздзялення стаў П’етра Кока, былы памочнік праграмнага дырэктара Ватыканскага радыё.
 

31 кастрычніка 2023, 13:18