Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінадальны брыфінг: крытыка клерыкалізму турбуе святароў

Пасяджэнне Сінода Біскупаў, прысвечанае сінадальнасці, стала “пераўтваральным досведам”. Пра гэта 27 кастрычніка 2023 года падчас брыфінгу ў Ватыкане заявіў адзін з двух духоўных асістэнтаў Сінода, айцец Цімаці Рэдкліф.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На думку дамініканіна, з гэтай унутранай трансфармацыі Касцёла “з часам будуць развівацца больш практычныя рэчы”. Ён параіў Касцёлу ствараць станоўчы вобраз дыяцэзіяльнага святара. “Усеагульная крытыка клерыкалізму турбуе многіх з духавенства”, - звярнуў увагу былы генерал Ордэна прапаведнікаў.

28 кастрычніка 2023 года ўвечары адбудзецца публікацыя выніковага дакумента першай сесіі Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. 29 кастрычніка ў 10.00 пройдзе заключная Імша. Другая і апошняя сінадальная сесія запланавана на кастрычнік 2024 года.
 

28 кастрычніка 2023, 12:59