Пошук

Прэзідэнт Ірландыі з візітам у Ватыкане

19 кастрычніка 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром па сувязях з дзяржавамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак падарыў палітыку, між іншым, бронзавае ліццё з выявай двух счэпленых рук на фоне каланады святога Пятра, з жанчынай, дзіцем і караблём мігрантаў і надпісам: Давайце напоўнім свае рукі рукамі іншых.

Прэзідэнта, у сваю чаргу, уручыў Пантыфіку бронзавую работу ірландскага скульптара, прысвечаную мігрантам.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Ірландыяй і Апостальскай Сталіцай, абмяркоўваліся некаторыя пытанні, якія ўяўляюць агульны інтарэс.

У працяг размовы былі закрануты некаторыя пытанні глабальнага характару, такія як харчовая бяспека ў краінах, якія развіваюцца і імкненне да выкаранення галечы, ахова навакольнага асяроддзя ў святле публікацыі апостальскай адгартацыі Laudate Deum, феномен міграцыі ў цяперашняй складанай геапалітычнай сітуацыі ў свеце, а таксама развіццё шматбаковага падыходу, які прапануе адэкватную рэакцыю на бягучую міжнародную сітуацыю.
 

19 кастрычніка 2023, 11:55