Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Калядная елка сёлета прыбудзе на плошчу святога Пятра з Альпаў

Плануецца, што вялікая калядная елка для плошчы святога Пятра сёлета прыбудзе з італьянскіх Альпаў. Як паведаміла 24 кастрычніка 2023 года італьянская газета La Stampa – гэта падарунак альпійскай вёскі Макра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З месца, дзе расце 25-метровае дрэва ў даліне Майра, яно будзе дастаўлена на верталёце да дарогі, адкуль працягне свой шлях у Рым. З 21 лістапада 2023 года багата ўпрыгожаная і падсветленая елка на галоўнай ватыканскай плошчы стане стане адным з выдатных сімвалаў Божага Нараджэння.

Як паведаміла La Stampa, кошт кампаніі складае прыкладна 65 тысяч еўра, з якіх толькі пералёт каштуе 40 тысяч еўра. Муніцыпалітэт разлічвае на спонсараў. Адна лагістычная кампанія ўжо паабяцала бясплатны транспарт. Мясцовыя ўлады таксама папрасілі Міністэрства ўнутраных спраў Італіі даць бясплатна верталёт пажарнай службы.

Мэр Валерыа Карсэці падкрэсліў, што акцыя будзе мець каштоўны рэкламны эфект – у тым ліку і для процідзеяння адтоку насельніцтва з гэтага горнага рэгіёну Паўночнай Італіі.
 

25 кастрычніка 2023, 09:58