Пошук

Кардынал П'етра Паралін і пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе Рафаэль Шутц Кардынал П'етра Паралін і пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе Рафаэль Шутц

Дзяржсакратар адведаў пасольства Ізраіля пры Святым Пасадзе

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін, адведаў пасольства Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы. Візіт адбыўся раніцай 13 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што ў сувязі з трагічным нападам, які адбыўся ў мінулую суботу, бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца выказаў салідарнасць і духоўную блізкасць паслу Ізраіля Рафаэлю Шутцу. У гэтым кантэксце кардынал Паралін выказаў занепакоенасць адносна павагі як да ізраільскага, так і да палестынскага грамадзянскага насельніцтва, асабліва ў Газе, падчас канфлікту, які адбываецца.

14 кастрычніка 2023, 09:52