Пошук

Палац святога Каліста Палац святога Каліста  (Copyright (c) 2018 Hamish Gray/Shutterstock. No use without permission.)

У Ватыкане адкрыецца Дом спорту

20 верасня 2023 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне ватыканскага Дома спорту, які стане штаб-кватэрай клуба Athletica Vaticana.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Цырымонію адкрыцця ўзначаліць кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.

Дом спорту размесціцца ў старажытным рымскім раёне Трастэвэрэ, у Палацы святога Каліста, які належыць да экстэрытарыяльнай маёмасці Святога Пасада. Яго дзверы будуць шырока расчынены для прафесіяналаў і аматараў спорту.

У наш час, калі “свет раздзіраюць войны, напружанасць, падзелы і страхі”, спорт можа стаць прыладай братэрства, паказаць магчымасць сустрэчы, дыялогу і сяброўства, - гаворыцца ў паведамленні Athletica Vaticana.

Ватыканскі спартыўны клуб налічвае каля 200 спартсменаў і спартсменак розных культур і рэлігій, у тым ліку мігрантаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

13 верасня 2023, 13:26