Пошук

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі 

Кардынал Дзупі здзейсніць візіт у Кітай

Кардынал Матэа Дзупі накіруецца ў Пекін у рамках місіі па пошуку шляхоў да справядлівага міру, якая была даручана яму Святым Айцом. Раней ён наведаў Кіеў, Маскву і Вашынгтон.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“13-15 верасня 2023 года, кардынал Матэа Дзупі, арцыбіскуп Балонскі і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, у суправаджэнні супрацоўніка Дзяржаўнага сакратарыяту, адправіцца ў Пекін у якасці пасланніка Святога Айца Францішка”, - паведаміла 12 верасня Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Заўважаецца, што візіт стане “чарговым этапам місіі, пажаданай Папам, каб падтрымаць гуманітарныя ініцыятывы і пошук шляхоў, якія могуць прывесці да справядлівага міру”.

5-6 чэрвеня 2023 года спецыяльны пасланнік Святога Айца пабываў у Кіеве, 28-30 чэрвеня – у Маскве, а 17-19 ліпеня – у Вашынгтоне. 

12 верасня 2023, 16:30