Пошук

Папа Францішак і арцыбіскуп Антоніа Гвіда Філіпацы Папа Францішак і арцыбіскуп Антоніа Гвіда Філіпацы 

Святы Айцец прызначыў нунцыя ў Польшчы

8 жніўня 2023 года Папа прызначыў Апостальскім нунцыем у Польшчы арцыбіскупа Антоніа Гвіда Філіпацы, які дагэтуль быў дыпламатычным прадстаўніком Пантыфіка ў Нігерыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Новапрызначаны нунцый у Польшчы нарадзіўся ў 1963 годзе на поўначы Італіі – у горадзе Мельца каля Мілана. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1987 годзе. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве Касцёла, пасля чаго, 1 ліпеня 1992 года, прыступіў да дыпламатычнай службы ў структурах Святога Пасаду. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Апостальскай Сталіцы ў Шры-Ланцы, Аўстрыі, Германіі, а таксама ў Секцыі па адносінах з дзяржавамі ў Дзяржсакратарыяце.

У 2011 годзе Антоніа Гвіда Філіпацы атрымаў біскупскае пасвячэнне і прызначэнне нунцыем у Інданезіі. Апостальскім нунцыем у Нігерыі быў з 2017 года. З 2017 года быў таксама Пастаянным прадстаўніком пры Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі.
 

08 жніўня 2023, 12:59