Пошук

Тэлемост з Папам падчас Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі Тэлемост з Папам падчас Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі 

Кіраўнік Залы Друку: Папа не меў намеру ўсхваляць імперыялістычную логіку

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў словы Папы, прамоўленыя падчас тэлемосту з удзельнікамі Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У сваім прывітанні, скіраваным некалькі дзён таму да маладых расійскіх католікаў, як бачна з кантэксту, у якім яны былі прамоўлены, Папа меў намер заахвоціць моладзь захоўваць і развіваць тое добрае, што ёсць у вялікай культурнай і духоўнай расійскай спадчыне, і, вядома, не ўсхваляць імперыялістычную логіку і ўладароў, згаданых для акрэслення пэўных гістарычных перыядаў”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.
 

29 жніўня 2023, 11:17