Пошук

Францішак і арцыбіскуп Фізікела падчас І Міжнароднай сустрэчы рэктараў і супрацоўнікаў санктуарыяў у 2018 годзе Францішак і арцыбіскуп Фізікела падчас І Міжнароднай сустрэчы рэктараў і супрацоўнікаў санктуарыяў у 2018 годзе  (ANSA)

Святы Пасад збірае настаяцеляў і супрацоўнікаў санктуарыяў

У Ватыкане з 9 па 11 лістапада 2023 года пройдзе ІІ Міжнародная сустрэча рэктараў і супрацоўнікаў санктуарыяў. Яна будзе прысвечана ролі паломніцкіх месц у кантэксце Святога Года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Тэма форуму, арганізаванага Дыкастэрыяй па евангелізацыі, – Санктуарый – дом малітвы. Насустрач Юбілею 2025 года. У цэнтры ўвагі будзе малітва ў розных яе формах.

Выкладчыкі каталіцкіх універсітэтаў і эксперты прапануюць свой погляд на такія тэмы, як заступніцкая малітва, малітва грэшніка, як маліцца музыкай і спевам, малітва ў мастацтве, народная малітва. Арцыбіскуп Рына Фізікела, про-прэфект Дыкастэрыі, падзеліцца думкамі аб ролі санктуарыяў у кантэксце Святога Года, які пройдзе на тэму Пілігрымы надзеі. Удзельнікаў прыме на аўдыенцыі Папа Францішак.

Рэгістрацыя на форум працягнецца да 30 верасня 2023 года. Упершыню рэктараў і супрацоўнікаў санктуарыяў збіралі ў Ватыкане ў 2018 годзе.
 

31 ліпеня 2023, 15:21