Пошук

Прэзідэнт Бразіліі з візітам у Ватыкане

21 чэрвеня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў кабінеце Залы Паўла VI прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву. Пасля папскай аўдыенцыі палітык сустрэўся з арцыбіскупам Эдгарам Пэнья Пара, субстытутам па агульных справах Дзяржсакратарыята.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Бразіліяй і Апостальскай Сталіцай, падкрэслівалася добрае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у справе прасоўвання маральных каштоўнасцей і агульнага дабра.

Адбыўся станоўчы абмен думкамі па сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, увага была засяроджана на некаторых тэмах, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такіх як садзейнічанне міру і згоды, барацьба з беднасцю і няроўнасцю, павага да карэнных народаў, ахова навакольнага асяроддзя.
 

21 чэрвеня 2023, 17:27