Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Архіўнае фота Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Архіўнае фота 

Прэфектура Папскага дома: ліпень без аўдыенцый

Прэфектура Папскага дома паведаміла, што з 1 ліпеня 2023 года і да канца месяца, як звычайна, будуць прыпынены ўсе папскія аўдыенцыі. Іх правядзенне адновіцца ў жніўні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак, у адрозненні ад сваіх папярэднікаў, не пакідае Ватыкан на перыяд летняга адпачынку. У ліпені ён застаецца ў Доме святой Марты, аднак яго публічная дзейнасць галоўным чынам абмяжоўваецца сустрэчамі з вернікамі на малітве Анёл Панскі на плошчы святога Пятра. Папа праводзіць яе кожную нядзелю з вакна Апостальскага палаца.

Адразу пасля заканчэння адпачынку Святы Айцец здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Партугалію, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне. Яно пройдзе 2-6 жніўня 2023 года. Першая агульная аўдыенцыя адбудзецца пасля папскай пілігрымкі, 9 жніўня.

27 чэрвеня 2023, 12:38