Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін 

Дзяржсакратар: спрыянне дыялогу – каштоўны ўклад у дабро чалавецтва

Культываваць братэрства на асабістым узроўні, каб яно прарастала, узрастала і прыносілі плёны ў свеце, - заклікаў кардынал П’етра Паралін. Ён назваў спрыяння дыялогу – самым высакародным укладам у дабро чалавецтва.

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы скіраваў прывітанне да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця Сусветнай сустрэчы па пытаннях чалавечага братэрства пад назвай #NotAlone, якая прайшла 10 чэрвеня 2023 года ў Палацы Канцылярыі ў Рыме. Форум, у якім бяруць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, быў арганізаваны з мэтай прыцягнуць людзей з усяго свету да сумеснага прасоўвання культуры братэрства і міру.

Кардынал Паралін падкрэсліў, што сустрэча ўдзельнікаў форума з’яўляецца знакам надзеі для свету. Ён нагадаў, што “дзейнічаць у духу братэрства – гэта адказнасць, ад якой не могуць уцячы тыя, хто пакліканы натхняць культуру міжнародных адносін”. “Пляценне дыялогу” бывае складаным працэсам, але “самым высакародным, што можа быць для дабра чалавецтва, як на мясцовым, так і на міжнародным узроўнях”.

Іерарх нагадаў словы Францішка з энцыклікі Fratelli tutti пра тое, што “трывалы і адважны дыялог не становіцца навіной, але ціха дапамагае свету жыць значна лепей, чым мы сабе ўяўляем” (198).

Дзяржсакратар зазначыў, што не дастаткова прызнаваць сябе братамі і ператварыць сацыяльнае сяброўства ў ідэал, да якога трэба імкнуцца: важна зрабіць братэрства ўсеагульным пакліканнем, якое канкрэтным чынам спаўняецца ўсімі, згодна са словамі Папы: “Я ўжо не кажу, што ў мяне ёсць “бліжнія”, якім трэба дапамагчы, але адчуваю сябе пакліканым стаць бліжнім для іншых людзей” (Fratelli tutti, 81). Кардынал Паралін падкрэсліў важнасць усеагульнага культывавання братэрства на асабістым узроўні, даючы сведчанне пра яго ў розных сферах жыцця, каб яно павольна прарастала, узрастала і прыносіла плёны.

“Усе крызісы, якія мы перажываем сёння – геапалітычны, у сферы беспрацоўя і клімату, сацыяльны крызіс – злучаны неабходнасцю супрацоўнічаць дзеля агульнага дабра, ствараючы адносіны, правілы і структуры, здольныя глядзець па-за межы індывідуальных інтарэсаў: пастулуючы, так бы мовіць, “экалогію чалавечага братэрства”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.
 

10 чэрвеня 2023, 11:44