Пошук

Марыйная працэсія ў санктуарыі ў Фаціме Марыйная працэсія ў санктуарыі ў Фаціме  (ANSA)

Дзяржсакратар: наступны саміт братэрства павінен прайсці ў Фаціме

Санктуарый у партугальскай Фаціме павінен прыняць чарговую Сусветную сустрэчу на тэму чалавечага братэрства #NotAlone, - заўважыў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца даў інтэрв’ю афіцыйнаму выданню фацімскага санктурыя Voz da Fatima, падкрэсліваючы, што гэта месца прыцягвае да сябе вялікае мноства пілігрымаў з усяго свету.

Кардынал Паралін адзначыў, што наступная Сусветная сустрэча на тэму братэрства, якая, на яго думку, павінна адбыцца ў Фаціме, будзе служыць прасоўванню ў свеце дэмакратычных каштоўнасцей, а таксама змене разумення паняцця глабалізацыі. Сёння мы разглядаем яе пераважна як эканамічную, у той час як яна павінна стаць у першую чаргу глабалізацыяй салідарнасці, - дадаў ватыканскі іерарх.

Першая Сусветная сустрэча на тэму братэрства пад дэвізам #NotAlone адбылася 10 чэрвеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Падчас яе было прачытана пасланне Папы, які заклікаў будаваць культуру міру. У форуме ўдзельнічалі людзі розных нацыянальнасцей, прафесій і ўзростаў, у тым ліку вядомыя ва ўсім свеце артысты, музыканты і каля 30-ці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. На знак братэрства – галоўнай тэмы саміта – у ім бралі ўдзел таксама бедныя, бяздомныя і мігранты.
 

15 чэрвеня 2023, 10:07