Пошук

Кардынал Марыё Грэк Кардынал Марыё Грэк 

Кардынал Грэк: напружанасць на Сінодзе – частка працэсу

“Напружанасць і супрацьлеглыя погляды ўнутры Сінода Біскупаў на карысць больш сінадальнага Касцёла варта ўспрымаць як частку працэсу, яны не павінны выклікаць страху”, - лічыць кардынал Марыё Грэк.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Генеральны сакратар Сінода і, такім чынам, адзін з яго галоўных арганізатараў сустрэўся ў Рыме з аўстрыйскімі журналістамі. “Важна тое, што ў нас ёсць мэта і агульны зыходны пункт – мы слухаем Слова Божае з дапамогай Духа Святога і жадаем карысці Касцёла”, - сказаў ён.

“Мы тут не гуляем у палітыку. На нас ляжыць вялікая адказнасць і мы стараемся зразумець Божую волю”, - падкрэсліў іерарх, адзначыўшы, што без духоўнасці Сінод не можа дасягнуць сваіх мэт.

Кардынал Грэк шкадуе, што падчас Сінодаў “усё яшчэ выкарыстоўваецца працэдура галасавання”. “Як бы я хацеў убачыць той дзень, калі мы зможам прыйсці да высноў на аснове кансэнсусу. Хтосьці скажа мне, што гэта выдае жаданае за сапраўднае, што гэта справа вельмі складаная. Але гэта можа стаць практыкай у Касцёле. Таму што ў галасаванні ёсць пераможцы і пераможаныя, большасць і меншасці – а гэта няпраўда, што большасць заўсёды мае рацыю”, - патлумачыў сваю пазіцыю генеральны сакратар.

Падчас Сінода Біскупаў, скліканага Францішкам на тэму: Да Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія, Касцёл паглыблена вывучае, як прымаюцца рашэнні і якія формы ўдзелу павінны мець месца. На дзвюх асамблеях з 4 па 29 кастрычніка 2023 года і ў 2024 годзе ў Рыме дэлегаты абмяркуюць вынікі сусветнага працэсу кансультацый і абмеркаванняў.
 

28 чэрвеня 2023, 12:21