Пошук

Візіт будысцкай дэлегацыяй з Тайланда ў Ватыкан Візіт будысцкай дэлегацыяй з Тайланда ў Ватыкан  (Vatican Media)

Дэлегацыя будысцкіх манахаў з Тайланда наведала Ватыкан

Каля 80 будысцкіх манахаў 14-15 чэрвеня 2023 года здзейснілі візіт у Ватыкан. Першапачаткова была прадугледжана іх сустрэча Папам, але яна была адкладзена ў сувязі з яго шпіталізацыяй.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

З будысцкай дэлегацыяй правёў сустрэчу прэфект Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот. Яна адбылася ў Папскім патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум. Ватыканскі іерарх нагадаў, што католікаў і будыстаў аб’ядноўваюць падобныя радасці і пакуты, турботы і погляды.

Госці з Тайланда запэўнілі ў малітве за Святога Айца і напісалі яму ліст з пажаданнямі хуткага выздараўлення. Потым яны наведалі магілу Бэнэдыкта XVI, ля якой правялі некалькі хвілін у цішыні і малітве.
 

16 чэрвеня 2023, 12:52