Пошук

24 мая 2023 года ў Ватыканскіх музеях пройдзе другая сустрэча ў рамках цыклу “Калі спорт робіць цябе больш высакародным”, накіраванага на падтрымку інклюзіўнага і салідарнага вымярэння спартыўнай дзейнасці. 24 мая 2023 года ў Ватыканскіх музеях пройдзе другая сустрэча ў рамках цыклу “Калі спорт робіць цябе больш высакародным”, накіраванага на падтрымку інклюзіўнага і салідарнага вымярэння спартыўнай дзейнасці. 

Святы Пасад працягвае нагадваць пра інклюзіўнасць спорту

24 мая 2023 года ў Ватыканскіх музеях пройдзе другая сустрэча ў рамках цыклу “Калі спорт робіць цябе больш высакародным”, накіраванага на падтрымку інклюзіўнага і салідарнага вымярэння спартыўнай дзейнасці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У рамках ініцыятывы дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята паразмаўляе з дзвюма італьянскімі паралімпійскімі чэмпіёнкамі: Сільвіяй Бэнарда і Клаўдзіяй Джэнара, членамі Нацыянальнай жаночай зборнай Італіі па валейболе сярод людзей з парушэннямі слыху.

Госці ватыканскай ініцыятывы з’яўляюцца тытулаванымі спартсменкамі: абедзве станавіліся чэмпіёнкамі Еўропы і двойчы выігрывалі сярэбраныя медалі на Сурдлімпійскіх гульнях – сусветных спаборніцтвах для людзей з парушэннямі слыху. Яны падзеляцца сваім досведам інклюзіўнасці спорту і распавядуць наколькі спорт дапамагае ім у жыцці.

Мадэратарам дыскусіі выступіць К’яра Пора, пасол Аўстраліі пры Апостальскай Сталіцы. Распачнецца сустрэча ў 16.00 у канферэнц-зале Ватыканскіх музеяў і будзе трансліравацца анлайн. Пераклад на італьянскую мову жэстаў будзе ажыццяўляць сястра Вероніка Данатэла, кіраўніца службы душпастырства людзей з інваліднасцю пры Канферэнцыі Біскупаў Італіі.

Пасля сустрэчы яе ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з калекцыяй мазаікаў з Тэрмаў Каракалы, якія захоўваюцца ў Ватыканскіх музеях.

Ініцыятыва Калі спорт робіць цябе больш высакародным праводзіцца ў супрацоўніцтве паміж спартыўнай асацыяцыяй Athletica Vaticana, Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі і Дыкастэрыяй па камунікацыі. Папярэдняя сустрэча ў рамках цыклу прайшла 15 сакавіка 2023 года. Падчас як кардынал Жазэ Таленціна Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, размаўляў з Філіпа Торту – алімпійскім чэмпіёнам, першым у гісторыі італьянцам, які прабег 100 метраў хутчэй за 10 секунд.
 

16 мая 2023, 12:00