Пошук

Лагатып Юбілею 2025 года Лагатып Юбілею 2025 года 

Хутка новая інфармацыя аб падрыхтоўцы да Юбілею 2025 года

Каляндар галоўных юбілейных урачыстасцей, мабільная версія сайту для пілігрымаў і афіцыйны гімн Юбілейнага года – гэта некаторыя з навінак, якія будуць прадстаўлены ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

9 мая 2023 года пройдзе адмысловая прэс-канферэнцыі, якую арганізуе Дыкастэрыя па евангелізацыі, адказная за падрыхтоўку Юбілею.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас запланаванай сустрэчы з журналістамі будзе прадстаўлены расклад асноўных падзей Юбілейнага года, новая версія сайта iubilaeum2025.va, спецыяльны мабільны дадатак, падрыхтаваны для пілігрымаў, а таксама праект Карты пілігрыма, якую вернікі будуць атрымліваць у электронным фармаце. Таксама пройдзе прэзентацыя гімна Юбілейнага года, абранага на абвешчаным раней конкурсе.

Ужо з 1 чэрвеня 2023 года каля Ватыкана па адрасе Via della Conciliazione 7 адкрыецца інфармацыйны пункт для ўсіх, хто зацікаўлены ва ўдзеле або суарганізацыі юбілейных урачыстасцей.

Юбілей 2025 года пройдзе пад дэвізам: Пілігрымы надзеі. У яго рамках у Ватыкане будуць арганізаваны сустрэчы з удзелам розных груп грамадства. У гэты адмысловы час усе вернікі запрашаюцца ў пілігрымку да магілы святога Пятра.
 

03 мая 2023, 12:48