Пошук

Кітайскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота Кітайскія вернікі. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад пра перавод біскупа ў Шанхай

Біскуп Шэн Бін быў пераведзены ў Шанхайскую дыяцэзію з Хаймэня. Аб гэтым рашэнні кітайскіх уладаў Святы Пасад быў праінфармаваны некалькі дзён таму, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні.

Марыя Валодзіна – Vatican News

4 красавіка 2023 года біскуп Шэн Бін, які да гэтага часу быў пастарам Хаймэня, заступіў на пасаду біскупа Шанхайскай дыяцэзіі. "Святы Пасад быў праінфармаваны некалькі дзён таму аб рашэнні кітайскіх уладаў аб пераводзе біскупа і даведаўся са сродкаў масавай інфармацыі аб уступленні на пасаду, якое адбылося сёння раніцай, - паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. "На дадзены момант мне няма чаго сказаць пра ацэнку Святога Пасада па гэтаму пытанню”, - дадаў ён.

05 красавіка 2023, 12:16