Пошук

Папа Францішак і сястра Хэлен Алфорд Папа Францішак і сястра Хэлен Алфорд   (Vatican Media)

Законніца ўзначаліла Папскую акадэмію сацыяльных навук

1 красавіка 2023 года Францішак прызначыў старшынёй Папскай акадэміі сацыяльных навук сястру Хэлен Алфорд, дэкана факультэта сацыяльных навук Папскага ўніверсітэта імя святога Тамаша Аквінскага з Рыме (Angelicum).

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Хэлен Алфорд нарадзілася ў 1964 годзе ў Лондане. Атрымала ступень доктара інжынерыі у Кембрыджскім універсітэце, дзе пазней займалася выкладчыцкай дзейнасцю. У 1994 годзе уступіла ў ордэн Сясцёр Дамініканак святой Кацярыны Сіенскай.

Займаецца вывучэннем этыкі ў эканоміцы, гісторыі тэхналогій, палітыкі у сферы працы, сацыяльнага вучэння Касцёла. Яе выкладчыцкая і даследчыцкая дзейнасць звязана галоўным чынам з Папскім універсітэтам імя святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, які быў заснаваны і дзейнічае пад кіраўніцтвам дамініканаў. Сястра Хэлен Алфорд выкладае ў гэтай установе з 1996 года, была яго віцэ-рэктарам. Неаднаразова абіралася дэканам факультэта сацыяльных навук – апошні раз ў 2021 годзе.

Законніца змяніла на пасадзе старшыні Папскай акадэміі сацыяльных навук італьянскага эканаміста Стэфана Дзаманьі, які ўзначальваў структуру на працягу апошніх пяці гадоў.

 

01 красавіка 2023, 12:00