Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Пантыфік і яго супрацоўнікі праводзяць велікапосныя рэкалекцыі

Святы Айцец і яго бліжэйшыя супрацоўнікі праводзяць велікапосныя рэкалекцыі, якія прадугледжваюць прыпыненне любой публічнай дзейнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Шасцідзённае духоўнае практыкаванне пачалося ў нядзелю, 26 лютага 2023 года, і, згодна з рашэннем Францішка, ужо трэці год запар з'яўляецца індывідуальным.

Папа прапанаваў кардыналам, якія пражываюць у Рыме, і кіраўніцтву Рымскай курыі асабіста перажыць перыяд рэкалекцый, прыпыніўшы ўсю прафесійную дзейнасць і прысвяціўшы сябе малітве.

Традыцыю рэкалекцый для Рымскай курыі ўвёў у 1929 годзе Пій ХІ. Да Паўла VI яны праводзіліся ў Адвэнт, а не ў Вялікі пост, але заўсёды праходзілі ў Ватыкане. У пачатку свайго пантыфікату Францішак перанёс іх у мястэчка Арыча недалёка ад Рыма, куды ён і яго бліжэйшыя супрацоўнікі з Рымскай курыі дабіраліся на аўтобусе. Гэты звычай тры гады таму перарвала пандэмія.
 

02 сакавіка 2023, 10:39