Пошук

Папа Францішак і кардынал Курт Кох Папа Францішак і кардынал Курт Кох  (Vatican Media)

Кардынал Кох: пантыфікат Францішка важны для экуменізму

Кардынал Курт Кох падсумаваў 10-годдзе пантыфікату Францішка з экуменічнага пункту гледжання, звяртаючы ўвагу на важныя падзеі і выклікі, якія страяць перад хрысціянамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству заўважыў, што на працягу апошняга дзесяцігоддзя адбыліся важныя экуменічныя падзеі з удзелам Пантыфіка. Папа прыняў удзел у сумесных з Сусветнай лютэранскай федэрацыяй мерыпрыемствах, прымеркаваных да 400-годдзя Рэфармацыі, арганізаваных у шведскім Лундзе; ён наведаў Святую Зямлю, каб згадаць пра гістарычную сустрэчу паміж Паўлам VI і Экуменічным Патрыярхам Афінагорам, якая адбылася ў 1964 годзе. Падчас цяперашняга пантыфікату прайшла першая сустрэча Папы з Патрыярхам Маскоўскім. Акрамя таго, Францішак здзейсніў візіт у Сусветную раду Цэркваў, каб умацаваць адносіны і адкрыць новыя дзверы для дыялогу паміж усімі Цэрквамі.

Кардынал Курт Кох пажадаў, каб Папа меў сілы працягваць гэты шлях, весці па ім і паглыбляць яго. Мы павінны рабіць тры рэчы: ісці разам, маліцца разам і супрацоўнічаць разам, - дадаў іерарх.

Ватыканскі прэфект выказаў пажаданне, каб у сэрцы сучасных людзей увайшло ўсведамленне “экуменізму крыві”, тэма, вельмі дарагая Святому Айцу. Вучняў Хрыста пераследуюць не таму што яны лютэране, праваслаўныя, пяцідзясятнікі ці пратэстанты, але таму што яны хрысціяне, і гэта кроў не дзеліць, а яднае хрысціян, - патлумачыў кардынал Кох.

“Францішак аднойчы задаў вельмі складанае пытанне: калі ганіцелі яднаюць хрысціян такім чынам, чаму мы самі ствараем падзелы паміж сабой у жыцці? Магчыма, гэта самы складаны і самы відавочны выклік для экуменізму”, - сцвердзіў іерарх, падкрэсліваючы таксама важнасць экуменізму любові, без якога амаль немагчымы тэалагічны экуменізм і экуменізм праўды.
 

11 сакавіка 2023, 09:17