Пошук

Эмануэла Арландзі Эмануэла Арландзі 

Ватыкан: адноўлена расследаванне справы Эмануэлы Арландзі

Прамотар справядлівасці Дзяржавы Ватыкан Алесандра Дзідзі аднавіў расследаванне знікнення ў 1983 годзе Эмануэлы Арландзі, на той час 15-гадовай дачкі ватыканскага супрацоўніка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Гэта адказ на просьбы сям’і”, - так пракаментаваў справу Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Святога Пасада.

Эмануэла Арландзі нарадзілася 14 студзеня 1968 года, і паколькі яе бацька працаваў у адным з упраўленняў Рымскай курыі і быў грамадзянінам Ватыкана, яна таксама мела грамадзянства гэтай дзяржавы. 22 чэрвеня 1983 года дзяўчына не вярнулася дамоў з заняткаў у музычнай школе. Яе знікненне выклікала хвалю падазрэнняў, звязаных у тым ліку з замахам на Яна Паўла ІІ двума гадамі раней. Сам Папа як мінімум восем разоў звяртаўся да выкрадальнікаў з просьбай аб неадкладным вызваленні дзяўчыны. А паколькі вестка пра яе смерць так і не прыйшла, а цела не знойдзена, бацькі і сёння спадзяюцца, што іх дачка жывая.
 

10 студзеня 2023, 10:05