Пошук

Прэм’ер Італіі з візітам у Ватыкане

Папа прыняў 10 студзеня 2023 года на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Старшыню Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Джорджу Мелоні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Палітык сустрэлася таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і закрануты некаторыя пытанні сацыяльнай сітуацыі ў Італіі, з асаблівай увагай да праблем, звязаных з барацьбой з беднасцю, падтрымкай сям'і, дэмаграфічным феноменам і адукацыяй моладзі.

У працяг размовы былі разгледжаны пытанні міжнароднага характару з асаблівай увагай да Еўропы, канфлікту ва Украіне і міграцыі.
 

10 студзеня 2023, 12:44