Пошук

Падчас развітання з Бэнэдыктам XVI. Ілюстрацыйнае фота Падчас развітання з Бэнэдыктам XVI. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пахаванне Бэнэдыкта XVI: экуменічныя дэлегацыі з усяго свету

Заканчваецца падрыхтоўка да пахавання Бэнэдыкта XVI. 5 студзеня 2023 года пахавальную Імшу будуць канцэлебраваць каля 120 кардыналаў, больш за 400 біскупаў і 4 тысячы святароў. Прыедуць дэлегацыі хрысціянскіх Цэркваў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На цырымонію пахавання Папы-эмерыта акрэдытаваліся больш за 600 журналістаў з усяго свету. Абрады ў прамым эфіры будуць трансліраваць сусветныя СМІ.

На пахаванне прыбудуць толькі дзве афіцыйныя дзяржаўныя дэлегацыі: з Германіі і Італіі. Іх узначаляць прэзідэнты Франк Вальтэр Штайнмаер і Сержа Матарэла. “Калі прыедуць іншыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, “яны зробяць гэта прыватна”, - патлумачыў Матэа Бруні, кіраўнік Залы друку Святога Пасада.

Ужо вядома, што ў Ватыкане збіраюцца быць: прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, былая каралева Іспаніі Сафія, каралеўская пара Бельгіі – Філіп і Мацільда, прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу дэ Соуза і прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак.

На пахаванні будуць таксама шматлікія прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў, у тым ліку мітрапаліты Халкідонскі Эмануіл і Італійскі Палікарп ад Канстанцінопальскага Патрыярхата і мітрапаліт Валакаламскі Антоній, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Прыедуць епіскапы з многіх Праваслаўных Цэркваў Еўропы, Амерыкі і Азіі. Таксама сваю прысутнасць пацвердзіў мадэратар Цэнтральнага камітэта Сусветнай Рады Цэркваў, епіскап Генрых Бэдфард-Штром.
 

04 студзеня 2023, 11:51