Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Ватыкан: каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI

Каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI у першы дзень выстаўлення яго цела ў базыліцы святога Пятра, - паведаміла Ватыканская жандармерыя.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Колькасць людзей, якія прыйшлі аддаць пашану спачыламу Папу-эмерыту, больш чым у два разы перавысіла прагназаваную. Чакалася, што развітацца з ім будзе прыходзіць каля 25-30 тысяч чалавек штодня.

Цела Бэнэдыкта XVI, памерлага 31 снежня 2022 года, будзе выстаўлена ў ватыканскай базыліцы яшчэ два дні. Пахавальная Імша, якую ўзначаліць Францішак, пройдзе на плошчы святога Пятра ў чацвер 5 студзеня 2023 года. 

03 студзеня 2023, 09:32