Пошук

Ватыканскія веласіпедысты перад паездкай у палітыятыўны цэнтр у Пасаскура Ватыканскія веласіпедысты перад паездкай у палітыятыўны цэнтр у Пасаскура 

Ватыканскія веласіпедысты адведалі хворых дзяцей

Веласіпедысты папскай каманды Athletica Vaticana адведалі дзяцей, шпіталізаваных у ватыканскім цэнтры паліятыўнай тэрапіі ў мясцовасці Пасаскура.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

14 спартсменаў вырушылі на веласіпедах з плошчы святога Пятра. Яны праехалі 35 кіламетраў, каб прынесці маленькім пацыентам клінікі і членам іх сем’яў любоў і блізкасць Святога Айца, падзяляцца з імі ўсмешкамі і каляднымі падарункамі.

Візіт да самых маленькіх і патрабуючых увагі і пяшчоты стаў таксама падарункам Францішку, які 17 снежня 2022 года адзначыў сваё 86-годдзе. У адным з апошніх інтэрв’ю ён прызнаўся, што больш за ўсё яму падабаецца дзяліцца ласкавасцю з дзецьмі і пажылымі людзьмі. Атлеты пачалі свой шлях з малітвы веласіпедыста, а потым папрасілі Найсвяцейшую Панну аб ласках для Пантыфіка і аб міры, бо вайна становіцца яшчэ больш бесчалавечнай, калі паглядзець на яе вачыма дзяцей.

Паліятыўны цэнтр ватыканскай бальніцы Bambino Gesù быў адкрыты ў сакавіку 2022 года. Ён размясціўся ў пяціпавярховым будынку на марскім узбярэжжы пад Рымам, у мясцовасці Пасаскура непадалёк ад горада Фьюмічына. На яго тэрыторыі, якая ахоплівае каля 11 тысяч квадратных метраў, знаходзіцца вялікі парк, што распасціраецца да самага пляжа, дасяжнага для інвалідных вазкоў і насілак. У парку ёсць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі і вялікі цытрусавы гай. Гэта задумана для ўсёй сям’і маленькіх пацыентаў цэнтра, уключаючы братоў і сясцёр.
 

20 снежня 2022, 11:40