Пошук

Прэзідэнт Албаніі Байрам Бегай падчас размовы з Францішкам Прэзідэнт Албаніі Байрам Бегай падчас размовы з Францішкам 

Прэзідэнт Албаніі з візітам у Ватыкане

Францішак прыняў 2 снежня 2022 года на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Албанія Байрама Бегая, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за існуючыя добрыя двухбаковыя адносіны і намер і далей развіваць супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Акрамя таго, быў адзначаны станоўчы ўклад каталіцкай супольнасці ў албанскае грамадства.

У працяг размовы ў цэнтры ўвагі былі працэсы інтэграцыі Албаніі ў Еўрапейскі саюз і некаторыя рэгіянальныя і міжнародныя праблемы, у тым ліку вайна ва Украіне і яе ўплыў на Заходнія Балканы.
 

02 снежня 2022, 12:33