Пошук

Сінод ў Бразіліі Сінод ў Бразіліі  Калонка рэдактара

Сінод у дзвюх сесіях дасць магчымасць шырокага ўдзелу

Сінадальнасць у Касцёле – гэта працэс, а не макіяж, – піша ў сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Андрэа Тарніелі лічыць, што мэта Сінода ў тым, каб змяніць звычайнае жыццё Касцёла, абнавіць яго і зрабіць хрысціянскія супольнасці больш вернымі Евангеллю, больш місіянерскімі. На яго думку, гэта мара паступова ператвараецца ў рэальнасць. Францішак абвясціў, што наступная Звычайная Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў будзе праходзіць у дзве сесіі. Яна распачнецца ў кастрычніку 2023 года і завершыцца роўна праз год.

Паводле эксперта неабходна ўважліва разглядзець шматлікія прапановы, якія паступілі і паступаюць ад кантынентальных асамблей, каб кожны ахрышчаны адчуваў сябе пакліканым на гэты шлях разам са сваімі пастырамі. Не варта марнаваць гэты вялікі шанец і засяроджвацца толькі на асобных тэмах і ідэалагічных баталіях.

11 кастрычніка 2022 года ў гаміліі, прысвечанай шасцідзесяцігоддзю Другога Ватыканскага Сабора, Францішак сказаў, што на Касцёл варта глядзець перш за ўсё зверху, вачыма Бога, Які любіць нас. Гэта і ёсць ключ да разумення Сінода, лічыць Тарніелі. Касцёл існуе для таго, каб абвяшчаць Евангелле: яго структуры, якія пастаянна рэфармуюцца, існуюць толькі для гэтага.

Паведамленне Святога Айца пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі кажа нам, што сінадальнасць у Касцёле – гэта працэс, а не макіяж, не паспешная карэкціроўка якой-небудзь касцёльнай структуры, каб насамрэч нічога не змянілася, – піша галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ. Падаўжэнне тэрміну Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода з аднаго да двух гадоў дазволіць зрабіць метад больш важным, чым тыя ж асобныя тэмы, якія таксама будуць разглядацца.

Працэс, распачаты ў 2021 годзе мясцовымі Касцёламі, прывёў да таго, што 112 з 114 Канферэнцый Біскупаў даслалі свае прапановы, складзеныя ў выніку слухання народа Божага. “Гэты пачатак дае надзею”, – адзначыў Андрэа Тарніелі.

18 кастрычніка 2022, 11:00