Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане праходзіць Міжнародны спартыўны кангрэс

29-30 верасня 2022 года ў Ватыкане праходзіць Міжнародны спартыўны кангрэс. Сюды прыехалі спартсмены і прадстаўнікі спартыўных устаноў і асацыяцый.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арганізатарам выступіла Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі і Фондам Яна Паўла ІІ на карысць спорту. Мэта – заклікаць да дзеянняў, якія спрыяюць інтэграцыі ў грамадства праз спорт.

Запланаваны два вялікія круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў розных міжнародных агенцтваў, Caritas, ЮНЕСКА, Special Olympics і сведчанні некаторых спартсменаў. Будуць працаваць групы на італьянскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах, адбудзецца культурны вечар у Ватыканскіх музеях.

Завершыць форум, які праходзіць пад дэвізам Спорт для ўсіх: згуртаваны, даступны і адаптаваны да кожнага чалавека, падпісанне дэкларацыі. На цырымоніі будзе прысутнічаць Святы Айцец.
 

29 верасня 2022, 12:17