Пошук

Францішак і новыя кардыналы з візітам у Бэнэдыкта XVI Францішак і новыя кардыналы з візітам у Бэнэдыкта XVI 

Святы Айцец і новыя кардыналы адведалі Бэнэдыкта XVI

Пасля кансісторыя ў базыліцы святога Пятра, які прайшоў 27 жніўня 2022 года, Францішак і новыя кардыналы разам адведалі Бэнэдыкта XVI, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Візіт у кляштар Mater Ecclesia у Ватыканскіх садах, у якім пражывае 95-гадовы Папа-эмерыт, працягваўся нядоўга. Пасля кароткага прывітання і благаслаўлення, усе прысутныя памаліліся разам Salve Regina. Затым кардыналы адправіліся ў Апостальскі палац і Залу Паўла VI, каб сустрэцца з гасцямі і дэлегацыямі, што прыбылі на цырымонію.

Адведванне Бэнэдыкта XVI новымі кардыналамі стала традыцыяй, якая заўсёды паўтараецца з кансісторыя 2016 года. У першых двух кансісторыях, скліканых Францішкам, якія праходзілі ў 2014 і 2015 гадах, Папа-эмерыт браў удзел асабіста.

27 жніўня 2022, 20:06