Пошук

Бюджэт Святога Пасаду. Табліца Бюджэт Святога Пасаду. Табліца 

Галоўны фінансіст Святога Пасаду пра баланс за 2021 год

Час адрачэння яшчэ не скончыўся, - падкрэсліў прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях, каментуючы фінансавую справаздачу Святога Пасаду за 2021 год. Дэфіцыт склаў 3 мільёна еўра пры чаканых 33 мільёнах еўра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ксёндз Хуан Антоніа Герэра таксама звярнуў увагу на неабходнасць далейшай палітыкі празрыстасці і ўстойлівага развіцця ў кіраванні ватыканскімі фондамі.

Езуіт адзначыў, што фінансавыя паказчыкі лепшыя, чым чакалася, але наперадзе “вельмі нявызначаны перыяд”, з многімі структурнымі праблемамі. Недафінансаванне місіі Папы езуіт назваў “касцёльнай праблемай”.

Баланс Святога Пасаду становіцца ўсё больш і больш кансалідаваным, уключаючы 92 суб'екты, у параўнанні да ранейшых 60. Даходы павялічыліся з 248 мільёнаў еўра да 1093 мільёнаў еўра; выдаткі з 315 мільёнаў еўра да 1096 мільёнаў еўра; агульны дэфіцыт склаў 3 мільёна еўра.

Герэра падкрэсліў, што ўведзеныя змены зроблены для таго, каб эканоміка не шкодзіла місіі. У 2021 годзе Рымская курыя мела дэфіцыт у памеры 10 мільёнаў еўра, што на 56 мільёнаў менш, чым годам раней, і гэта станоўчы факт.

Прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях адзначыў, што бясконца скарачаць выдаткі без шкоды для місіі немагчыма, таму робяцца намаганні для павелічэння даходаў. “Мы не вядзём бізнес, эканамічныя крытэрыі адыгрываюць адносную ролю, эканоміка павінна служыць, а не кіраваць, як настойвае Святы Айцец”, - заўважыў галоўны фінансіст. Ён адзначыў, што функцыянаванне пенсійнай сістэмы Святога Пасаду не выклікае трывогі.
 

06 жніўня 2022, 10:51