Пошук

Папа падчас адведвання ўкраінскіх дзяцей у шпіталі Bambino Gesù Папа падчас адведвання ўкраінскіх дзяцей у шпіталі Bambino Gesù 

У Bambino Gesù дапамогу атрымалі 1100 дзяцей з Украіны

З пачатку вайны ва Украіне каля 1100 дзяцей з гэтай краіны мелі магчымасць прайсці лячэнне ў ватыканскай педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù, распавяла дырэктар медыцынскай установы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дзеці знаходзяцца ў шпіталі ў суправаджэнні сваіх родных, а агульная колькасць украінцаў, якіх ватыканская клініка ўзяла пад сваю апеку за апошнія чатыры месяцы, складае каля 7 тысяч чалавек, - заўважыла Марыэла Энак у інтэрв’ю Vatican News.

“Калі да мяне дайшлі першы звесткі пра вайну, у прыватнасці пра анкахворых дзяцей, якіх больш не маглі лячыць, бо яны знаходзіліся ў бамбасховішчах, маёй першай рэакцыяй было звязацца з Міністэрствам замежных спраў Італіі, Грамадзянскай абаронай і Міжнародным Чырвоным крыжам, каб паведаміць пра нашу гатоўнасць прыняць дзяцей, асабліва тых, што мелі вельмі сур’ёзныя захворванні. Наша клініка з’яўляецца высокакваліфікаванай і мне здалося правільным прыняць тых, хто апынуўся ў самай складанай сітуацыі”, - сказала яна.

Марыэла Энак зазначыла, што спачатку наплыў быў невялікі, бо пацыенты дабіраліся складанымі шляхамі, часта дзякуючы дапамозе прыватных асоб. Потым, пры падтрымцы сістэмы Грамадзянскай абароны, ватыканскія лекары змаглі здзейсніць некалькі рэйсаў ваеннымі самалётамі ў Польшчу, каб адтуль даставіць маленькіх пацыентаў у Рым. Іншая група адправілася на польска-украінскую мяжу, каб знайсці там дзяцей, патрабуючых высокакваліфікаванага лячэння.

“Мы прынялі больш за 1100 дзяцей. Звычайна не ўсе шпіталізаваліся. У сярэднім 40-50 з іх знаходзяцца ў стацыянары, іншыя – ва ўстановах сямейнага тыпу разам з тымі, хто суправаджае іх: яны прыходзяць на дзённы стацыянар ці амбулаторныя агляды”, - сказала дырэктар папскага шпіталя, дадаючы, што адміністрацыя рэгіёна Лацыё вылучыла гатэль, у якім украінскія дзеці, што праходзяць лячэнне, могуць пражываць разам са сваімі апекунамі.

Марыэла Энак зазначыла, што бачыла вельмі шмат дзяцей, цяжка параненых у войнах, падкрэсліваючы, што гэта заўсёда сапраўдная трагедыя. Яна распавяла, што некаторыя ўкраінскія дзеці трапілі ў шпіталь без канечнасцей ці з асколкамі ад касетных бомб у галаве. “Калі я ўбачыла першыя выбухі ў Марыупалі, я падумала: “Што было б, калі гэта адбылося тут? Як бы мы жылі”, - сказаў яна.

19 красавіка 2022 года клініку Bambino Gesù наведаў Папа. Гэта адбылося па запрашэнні Марыэлы Энак. Пантыфік з радасцю адгукнуўся на прапанову, каб выказаць блізкасць да ўкраінцаў праз іх дзяцей. “Ён падбадзёрыў іх, ведаючы, што іх прымаюць найлепшым чынам. Папа падзяліўся са мной сваім болем, які адчуваў, бачачы ўсё гэта, але ён намагаўся не паказваць перажыванняў перад дзецьмі і выглядаў спакойным”, - падзялілася дырэктар ватыканскай дзяцячай клініцы.
 

09 ліпеня 2022, 07:42