Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Каля трох тысяч допісаў з пажаданнямі да 95-годдзя Бэнэдыкта XVI

Амаль тры тысячы анлайн-допісаў з пажаданнямі былі накіраваны Бэнэдыкту XVI з усяго свету з нагоды 95-годдзя, якое ён адзначыў 16 красавіка 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле інфармацыі нямецкай газеты Tagespost, на сайце benedictusXVI.org размешчаны 2893 віншавальныя допісы на 24 мовах.

“З нагоды майго 95-га юбілею я атрымаў шмат сардэчных пажаданняў з усяго свету. Такая колькасць знакаў вернасці і лучнасці прынесла мне шмат задавальнення. З пачуццём удзячнасці я адчуваю сувязь з усімі ў малітве”, - такі каментар Бэнэдыкта XVI змешчаны на сайце.

Больш за ўсё пажаданняў, акрамя нямецкай, было даслана на англійскай, італьянскай і польскай мовах. Інфармацыю газеце перадаў, пасля кансультацыі з юбілярам, яго асабісты сакратар, арцыбіскуп Георг Генсвайн. “Бэнэдыкт XVI даручыў мне выказаць шчырую падзяку ўсім, хто перадаў яму свае віншаванні з Днём нараджэння праз сайт benedictusXVI.org. З вялікай радасцю і глыбокім хваляваннем ён прачытаў шмат шчырых слоў, якія даслалі яму такім чынам”, - адзначыў іерарх.
 

17 мая 2022, 12:01