Пошук

2021-10-12-synod-by.jpeg

Святы Пасад: дакумент аб біблейскіх крыніцах сінадальнасці

Генеральны Сакратарыят Сінода Біскупаў апублікаваў дакумент пад назвай: Біблейскія крыніцы аб сінадальнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выданне, якое распрацавала міжнародная біблейская група Камісіі па духоўнасці пры Сакратарыяце Сінода, прапануе lectio divina і аналіз тэкстаў Старога і Новага Запавету, што павінна служыць больш глыбокаму разуменню феномена сінадальнасці. Тэксты маюць на мэце дапамагчы мясцовым Касцёлам у бягучых сінадальных кансультацыях і наступных этапах сінадальнага працэсу.

Акрамя lectio divina і аналізу тэкстаў Святога Пісання, дакумент утрымлівае фрагменты дагматычнай канстытуцыі Dei Verbum Паўла VI і адгартацыі Verbum Domini Бэнэдыкта XVI, прысвечаныя сінадальнасці ў Касцёле.

17 кастрычніка 2021 года ва ўсіх дыяцэзіях свету распачаў працу Сінод Біскупаў, які склікаў Францішак на тэму: На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія. Цяперашні Сінод – унікальны, ён мае адмысловую методыку працы. Упершыню асамблея праходзіць у тры этапы: на мясцовым, кантынентальным і ўніверсальным узроўнях, і ахоплівае перыяд з кастрычніка 2021 года па кастрычнік 2023 года.
 

05 красавіка 2022, 09:04