Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кадравыя змены ў структурах Святога Пасаду

23 красавіка 2022 года Францішак здзейсніў шэраг важных кадравых прызначэнняў у двух структурах Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Прэфектам Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека стаў кардынал Майкл Чэрны, а сакратаром у гэтай структуры – сястра Алесандра Смерылі. Дагэтуль яны былі выконваючымі абавязкі на тых жа пасадах. Святы Айцец прызначыў падсакратаром той жа Дыкастэрыі айца Фабіа Баджа. Ён будзе адказваць за працу Аддзелаў па справах мігрантаў і бежанцаў і па спецыяльных праектах.

Рашэннем Пантыфіка была даўкамплектавана і Кангрэгацыя Веравучэння. На пасаду сакратара Дактрынальнай секцыі быў прызначаны італьянскі святар Арманда Матэа, сакратаром Дысцыплінарнай секцыі будзе з сённяшняга дня ірландзец, ксёндз Джон Джозэф Кэнэдзі.
 

23 красавіка 2022, 12:01