Пошук

Украінскія ўцекачы ў Польшчы Украінскія ўцекачы ў Польшчы 

Ватыкан: канферэнцыя Caritas, прысвечаная вайне ва Украіне

Cartias Internationalis арганізуе 1 сакавіка 2022 года анлайн-канферэнцыю аб сітуацыі ў ахопленай вайной Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сустрэчы прыме ўдзел Генеральны сакратар Папскага фонда Caritas Internationalis Алаізіус Джон. Дыстанцыйна да яе падключацца: ксёндз Вячаслаў Грыневіч, выканаўчы дырэктар Украінскага Caritas Spes, і Таццяна Стаўнічы, якая кіруе грэка-каталіцкім Caritas Ukraina.

Канферэнцыя, адрасаваная ў першую чаргу журналістам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы. Яна была задумана для актывізацыі паслання заходніх СМІ аб маштабнасці разбурэнняў і пакут ва Украіне. Гэтаму павінна паспрыяць сведчанне людзей, якія кожны дзень рызыкуюць сваім жыццём, дапамагаючы тым, хто мае патрэбу.
 

01 сакавіка 2022, 09:46