Пошук

 Украінская ікона Багародзіцы Адзігітрыі з Ватыканскіх музеяў Украінская ікона Багародзіцы Адзігітрыі з Ватыканскіх музеяў 

Украінская ікона ў Ватыканскіх музеях – сімвал пакут

У новым твіце Папы пад хэштэгам з запрашэннем да супольнай малітвы за Украіну была змешчана ўкраінская ікона Багародзіцы Адзігітрыі, якая захоўваецца ў Ватыканскіх музеях.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У апошнія дні Францішак ў сваім Twitter @Pontifex дзеліцца думкамі і разважаннямі на тэму Украіны, запрашаючы да малітвы за мір.

5 сакавіка 2022 года яго малітву да Каралевы міру суправаджала ікона Багародзіцы, падораная Яну Паўлу ІІ у Львове падчас яго Апостальскага візіту ва Украіну ў 2001 годзе. Абраз Адзігітрыі з XVII стагоддзя з 2004 года захоўваецца ў Ватыканскіх музеях і з'яўляецца ў папскай калекцыі адзіным узорам украінскага сакральнага мастацтва.

Ікона, на якой сцёрліся некаторыя фрагменты, адлюстроўвае не толькі веру ўкраінскага народа і яго любоў і шанаванне Маці Божай, але і знакі, пакінутыя часам, якія сведчаць пра пакуты гэтага народа на працягу стагоддзяў гісторыі.
 

07 сакавіка 2022, 11:08