Пошук

Кардынал П’етра Паралін Кардынал П’етра Паралін  

Украіна: Святы Пасад па-ранейшаму гатовы служыць пасрэднікам

“Святы Пасад захоўвае гатоўнасць пасрэднічаць у мэтах спынення канфлікту ва Украіне”, - заявіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці ў праграме Stanze vaticane на італьянскім тэлеканале Tgcom24.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал П’етра Паралін нагадаў, што “размаўляў пра гэта з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым”. “Вядома, гэтая гатоўнасць павінна адпавядаць жаданню бакоў, якія могуць скарыстацца такой дапамогай”, - падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца. “З расійскага боку гэта было прынята да ўвагі, але пакуль няма сігналаў, што Расія мае намер скарыстацца такой магчымасцю”, - дадаў ён.

Для Дзяржсакратара “не мае значэння, ці будзе прынятая прапанова Святога Пасаду, кантакты працягваюцца, іншыя таксама прапанавалі сваё пасрэдніцтва”. “Важна, каб усяму, што адбываецца, быў пакладзены канец”, - падкрэсліў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.
 

14 сакавіка 2022, 10:51