Пошук

Кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін Кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін 

Дзяржсакратар: трэба пазбегнуць эскалацыі канфлікту ва Украіне

Трэба спыніць баі і пазбегнуць эскалацыі, перш за ўсё – вербальнай, - лічыць кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін. Ён даў інтэрв'ю італьянскаму тэлебачанню TV2000 на тэму вайны ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Блізкі супрацоўнік Святога Айца адзначыў, што “калі пачынаецца выкарыстанне пэўных слоў і выразаў, яны толькі распальваюць атмасферу і натуральна і незаўважна прыводзяць да выкарыстання іншых сродкаў, напрыклад, лятальнай зброі, што мы і бачым сёння ва Украіне”.

Кардынал Паралін падкрэсліў, што Святы Пасад гатовы служыць пасрэднікам. Ён дадаў, што гэта актуальна на некалькіх узроўнях. Рэлігійны аспект – гэта заклік да настойлівай малітвы, каб Бог даў супакой гэтай змучанай зямлі, і ўключэнне вернікаў у гэтую агульную малітву. Ёсць і гуманітарны аспект, у першую чаргу праз Caritas і дыяцэзіі, гатовыя прымаць бежанцаў з Украіны.

Да гэтага дадаецца наяўнасць ініцыятыў на дыпламатычным узроўні. “Мы прапанавалі, як сказаў Папа, гатоўнасць Святога Пасаду любым чынам дапамагчы спыніць зброю і насілле і дамовіцца аб рашэнні. І ва ўсім свеце робяцца розныя намаганні ў гэтым напрамку”, - адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці ў інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму тэлебачанню.
 

08 сакавіка 2022, 10:06